Ноч музеяў-2019. Колеры музейнай палітры
- Home
- Без рубрики
- Ноч музеяў-2019. Колеры музейнай палітры
Ноч музеяў-2019. Колеры музейнай палітры
У гэтым годзе Ноч музеяў выдалася незвычайная, і не толькі таму, што дзесятая, а гэта значыць, юбілейная. Упершыню ў рамках дадзенага мерапрыемства такая ўвага ўдзялался мастацтву: жывапісу, музыцы, кінамастацтву.
Мерапрыемства распачалося яшчэ 16 мая, калі на пленэр «Ашмяны вачыма юных мастакоў» завіталі навучэнцы Бараўлянскай дзіцячай школы мастацтваў і выхаванцы Мінскай мастацкай майстэрні жывапісу, малюнка і кампазіцыі Уладзіміра Сайко разам са сваім настаўнікам. Да пленэра далучыліся навучэнцы Ашмянскай ДШМ са сваім настаўнікам Дзмітрыем Айвазоўскім.
На наступны дзень група з Бараўлян і Мінска прадоўжыла маляваць Ашмяны.
Вынікі пленэра былі прадстаўлены на Ночы музеяў.
А ў рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў пленэра ганаровымі граматамі.
На мерапрыемстве можна было пачуць выступленне народнага ансамбля народных інструментаў «Карусель» і народнага інструментальнага ансамбля «Хорошее настроение» Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў.
Працягам стала выступленне вакальна-інструментальнага ансамбля Ашмянскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа пад кіраўніцтва Аляксандра Абрамовіча (саліст Яўген Астрамовіч).
Эпіцэнтрам музейнай ночы стаў майстар-клас па жывапісу ад мастака-жывапісца, баталіста, члена Саюза мастакоў Расіі Уладзіміра Сайко.
Затым кожны жадаючы змог атрымаць свой уласны партрэт ад мінскага мастака.
Гукі скрыпкі ад Таццяны Чэрскай і Ірына Асмольскай выдатна дапоўнілі музейную ноч.
А 9-й гадзіне вечара распачаў працу начны кіназал пад адкрытым небам. Да увагі наведвальнікаў — прагляд мастацкага фільма «Паміж жыццём і смерцю», які здымалі ў Гальшанах і Ашмянах ў 2002 годзе.
Тым часам Белая панна ўжо была гатова прыняць наведвальнікаў начной экспазіцыі.
Яшчэ адна Ноч музеяў адбылася ў Ашмянах, пакінуўшы яркія, насычаныя мастацтвам эмоцыі.
Поделиться в соц. сетях
Пока нет комментариев
Добавить комментарий Отменить ответ
Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *
Имя *
E-mail *
Сайт
Комментарий
Советую почитать
language / язык
Афіша
До начала II Европейских игр осталось:

Навіны
- В Гродно создали карту детских оздоровительных лагерей
- Ноч музеяў-2019. Колеры музейнай палітры
- Сустрэча з нашчадкамі ашмянскага мастака
Мы на Одноклассниках
























Ашмянскі краязнаўчы музей © Theme Hook END .container END .footer END body ngg_resource_manager_marker END html(kthxbye)